30 ліпеня на выставе “Чорна-белае кіно і каляровыя мульцікі” прайшло інтэрактыўнае чытанне казкі пра мышку Пік-Пік.
Сваю казку на беларускай мове прачытала Людміла Рублеўская – майстар дзіцячай літаратуры і гістарычнага фэнтазі. Маленькія наведвальнікі намалявалі ўласны комікс паводле яе матываў і атрымалі сувеніры.
У арганізацыі мерапрыемства прынялі ўдзел практыканты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)
Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?
Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.
З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?
Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.
Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?
Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+.
Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?
Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў апошнюю сераду кожнага месяца і ў першы панядзелак кожнага месяца.
Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?
Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро па гарадскім нумары: 397-01-63 альбо 342-87-87.
У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.
Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?
Апошняя серада месяца – дзень ільготнага наведвання. Уваходны білет у апошнюю сераду кожнага месяца складае 4 руб. для дарослых, 2 руб. для школьнікаў і студэнтаў дзённай формы навучання.
Ці ёсць у музеі аўдыягід?
Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.
Як мне трапіць на экскурсію?
У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).
Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па гарадскім тэлефоне: 397-01-63. У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.
Падрабязная афіша ўсіх падзей публікуецца ў раздзеле “Навіны”.
Сайт выкарыстоўвае cookies. Працягваючы праглядаць старонкі, вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie і карыстальніцкіх дадзеных.