На мерапрыемстве з прывітальным словам выступілі генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Пракапцоў і дырэктар Нацыянальнага музея Рэспублікі Калмыкія імя М. М. Пальмава Ірына Іванаўна Мучаева.
Пасля цырымоніі падпісання І. І. Мучаева пазнаёмілася з дзейнасцю нашага музея і яго выставачнымі праектамі. У ходзе сустрэчы дырэктараў адбылося абмеркаванне пытання арганізацыі і правядзення выставы сучасных калмыцкіх мастакоў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.