На мерапрыемстве выступілі першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Васільеўна Шаранговіч; архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Галіна Леанідаўна Левіна; мастак, член Беларускага саюза мастакоў, аўтар цыкла графічных работ "Хатынь" Усевалад Міхайлавіч Швайба і генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Пракапцоў.
У экспазіцыю выстаўкі ўвайшло больш за 30 твораў, прысвечаных трагедыі мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.