У 2021 годзе споўнілася 150 гадоў з дня нараджэння Ігара Эмануілавіча Грабара (1871–1960) – выбітнай асобы, таленавітага мастака, заснавальніка савецкай школы мастацтвазнаўства і рэфарматара музейнай справы, аднаго з арганізатараў усерасійскай аховы і рэстаўрацыі помнікаў даўніны.
Да гэтай падзеі Дзяржаўная Траццякоўская галерэя падрыхтавала маштабны праект, у тым ліку з удзелам твораў І. Э. Грабара з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Акрамя таго, 16 лістапада 2022 года Пракапцоў У.І., які з’яўляецца ганаровым членам Расійскай акадэміі мастацтваў, прыняў удзел у юбілейных мерапрыемствах, прысвечаных 265-годдзю акадэміі. А 17 лістапада адбылася сустрэча з Прэзідэнтам Расійскай акадэміі мастацтваў З. К. Цэрэтэлі з удзелам віцэ-прэзідэнтаў акадэміі па пытаннях супрацоўніцтва з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Па яе выніках адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Расійскай акадэміяй мастацтваў.