Графік работы музея ў майскія выхадныя

Графік работы музея ў майскія выхадныя

Графік работы музея 
ў майскія выхадныя

30 красавіка – з 11:00 да 18:00 
(каса і  музейная крама да 17:30)

1 мая – з 11:00 да 19:00 
(каса і  музейная крама да 18:30)

2 мая – выхадны

8 мая – з 11:00 да 18:00
 (каса і  музейная крама да 17:30)

9 мая – з 11:00 да 19:00
 (каса і  музейная крама да 18:30)

22 мая – выхадны
 

У астатнія дні працуем 
па звычайным графіку

частыя пытанні
Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці ёсць у музеі wi-fi?

Так, на першым паверсе галоўнага корпуса можна падключыцца да бясплатнага wi-fi, кропка доступу Artmuseum.by free wi-fi

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе габарытныя сумкі, заплечнікі, пакеты, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. Звярніце ўвагу на тое, што на першым паверсе музея размешчана толькі 5 выставачных залаў. Для таго каб наведаць іншыя – неабходна падняцца па лесвіцы.

Новы корпус – гэта дзе?

Новы корпус – усё той жа будынак па вул. Леніна, 20. Трапіць у экспазіцыі новага корпуса можна праз галоўны ўваход у музей. У залах рускага мастацтва ёсць пераход у новыя залы, якія былі прыбудаваны да асноўнага будынка ў 2006 годзе.

Ці ёсць у музеі ліфт?

На жаль, у музеі няма ліфта. Галоўны будынак музея быў пабудаваны ў 1957 годзе, і ліфт не быў прадугледжаны ў архітэктурным праекце.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро па гарадскім нумары: 397-01-63 альбо 342-87-87.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Апошняя серада месяца – дзень ільготнага наведвання. Уваходны білет у апошнюю сераду кожнага месяца складае 4 руб. для дарослых, 2 руб. для школьнікаў і студэнтаў дзённай формы навучання.

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

На жаль, ільготы для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі не прадугледжаны.

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па гарадскім тэлефоне: 397-01-63. У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

Падрабязная афіша ўсіх падзей публікуецца ў раздзеле “Навіны”.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • Панядзелак - серада, пятніца - нядзеля:

    11:00 - 19:00

  • Чацвер:

    13:00 - 21:00

  • Аўторак:

    Выходны дзень

  • Мінск
    вул. Інтэрнацыянальная, 33А

  • Аўторак - субота:

    10:00 - 18:00

  • Нядзеля - панядзелак:

    Выходныя дні

  • Астрашыцкі гарадок
    с/к "Раўбічы"

  • Серада - нядзеля:

    10:00 - 17:00

  • Панядзелак - аўторак:

    Выходныя дні

  • Магілёў
    вул. Ленінская, 37

  • Серада - нядзеля:

    11:00 - 18:00

  • Панядзелак - аўторак:

    Выходныя дні