Iнклюзіўны арт-праекта Васіля Зянько “Паэзія кропак…”

Iнклюзіўны арт-праекта Васіля Зянько “Паэзія кропак…”
2 верасня 2022 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі – адбылося адкрыццё інклюзіўнага арт-праекта Васіля Зянько “Паэзія кропак…”

Выпускнік кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Васіль Зянько працуе ў стылі т. зв. экалагічнага рамантызму. 

Дзейнасць мастака Васіля Зянько ўжо некалькі гадоў засяроджана на распрацоўцы і рэалізацыі ідэі даступнага мастацтва для гледачоў са слабым зрокам і невідушчых.

Гісторыя нараджэння інклюзіўных праектаў пачалася ў 2017 годзе, калі Васіль Зянько прыняў удзел у рабоце першай інклюзіўнай творчай лабараторыі беларуска-шведскага праекта “ІнкАртЛаб”, арганізаванай Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Васіль упершыню атрымаў вопыт зносін з людзьмі, якія маюць асобыя патрэбнасці. Яму было цікава даведацца, як успрымуць яго творы гледачы са слабым зрокам. Правялі эксперымент: мінская невідушчая піяністка Марыя Рудко рукамі “счытвала” карціну “Сланечнікі”, на адваротным баку якой быў устаноўлены мікрафон.

Дакрананне пальцаў да палатна стварыла своеасаблівую мелодыю рук, што рухаліся па карціне. Эфект быў ашаламляльны. Паколькі дзяўчына страціла зрок у дзяцінстве, то ў яе памяці засталіся некаторыя зрокавыя вобразы. Для Марыі не было ніякай цяжкасці зразумець, што ў творы адлюстраваны кветкі.

Васіля натхніла гэтая гісторыя. Менавіта тады ў мастака нарадзілася ідэя стварэння інклюзіўных праектаў у сваёй творчасці для людзей невідушчых і са слабым зрокам. Бо яго аўтарская тэхніка – аб’ёмная, рэльефная, контурная – неверагодна падыходзіць для ўвасаблення гэтай задумкі.

Над першым арт-праектам інклюзіўнага напрамку мастак працаваў больш за год. У якасці кансультанта ён запрасіў Марыю Рудко. І гэта заканамерна, бо ў працы з людзьмі, якія маюць асобыя патрэбнасці, існуе правіла: “Нічога для іх – без іх!”.

У 2018 годзе быў прадстаўлены першы праект інклюзіўнага напрамку “І адчуваючы, бачыць…”, у 2020 годзе – другі праект “Паэзія кропак…”.

Канцэпцыя інклюзіўных арт-праектаў будуецца вакол ідэі ўзаемадзеяння паміж мастацтвам жывапісу і творамі сусветнай культурнай спадчыны (паэзія, літаратура, архітэктура), паміж культурамі розных краін, людзьмі розных нацыянальных ідэнтычнасцей і фізічных асаблівасцей.

Арт-праект “Паэзія кропак…” Васіля Зянько стаў гарманічным працягам працы мастака ў тэме інклюзіўнай творчасці і зараз налічвае больш за 20 твораў жывапісу.

Карціны Васіля Зянько – гэта арганічны сінтэз жывапісу і паэзіі. У гэтай экспазіцыі за літаратурную аснову большасці твораў былі ўзяты ўрыўкі з вершаў Максіма Багдановіча, у тым ліку са зборніка “Вянок”, і вершы вялікага кітайскага паэта Лі Бая (VIII ст.).

Ва ўсіх творах знаходзяцца ўрыўкі з вершаў, перакладзеныя на шрыфт Брайля (у выглядзе штрыхоў-кропак, што выступаюць) у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Унікальныя творы інклюзіўнай творчасці Васіля Зянько спалучаюць у сабе арыгінальныя тактыльныя жывапісныя работы, выкананыя ў інавацыйнай аўтарскай тэхніцы, даступныя для ўспрымання людзям з дадатковымі патрэбнасцямі. Жывапісна-рэльефныя паверхні карцін уключаюць літаратурныя тэксты, якія з’яўляюцца знакавымі творамі для культурнай спадчыны таго ці іншага рэгіёна ці краіны. Мастак, уступаючы ў дыялог з паэтам, аўтарам вершаў, стварае своеасаблівую жывапісную структуру, у якую інтэгруе самі тэксты, перакладзеныя на шрыфт Брайля (у выглядзе фактурных колеравых кропак). Людзі са слабым зрокам і невідушчыя могуць стаць паўнапраўнымі гледачамі і “бачыць” карціны рукамі.

1
1
1
1
1

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень