Мерапрыемства

Iнклюзіўны праект “PlayArt. Стварай. Адчувай. Пазнавай”

Iнклюзіўны праект “PlayArt. Стварай. Адчувай. Пазнавай”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

3 чэрвеня ў Мастацкім адбудзецца штогадовы інклюзіўны праект “PlayArt. Стварай. Адчувай. Пазнавай”, прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Гэты праект закліканы аб’яднаць усіх дзяцей з асаблівасцямі і без, стварыць для іх камфортнае даступнае асяроддзе ў прасторы музея, прапанаваць праявіць і развіць свае творчыя здольнасці, навучыць разумець і адчуваць творы мастацтва, узаемадзейнічаць з імі рознымі спосабамі, акрамя таго, гэта цудоўная форма баўлення вольнага часу з сям’ёй.

Праграма мерапрыемства

  • 12:00 Адкрыццё выставы работ-прызёраў розных гадоў конкурсу-пленэру юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука “Там, дзе музы падрасталі” ад ДУА “Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў” (сяродкрыжжа) 
     
  • 13:00–17:00 Майстар-клас па скетчынгу і малюнку ад АРТ-тэрыторыі (сяродкрыжжа)
     
  • 14:00–17:00 Творчая лакацыя і выстава работ невідушчай мастачкі Анастасіі Бярговінай “Фарбы эмоцый” 
     
  • 15:00 Лекцыя “Як гаварыць з дзецьмі пра мастацтва” ад вядучага навуковага супрацоўніка Мастацкага Настассі Трафімчык. Праводзіцца на беларускай мове
  •  
  • 17:00 Аўтарскі канцэрт кампазітара Вольгі Старцавай з удзелам навучэнцаў ДМШМ горада Мінска (сяродкрыжжа). У рамках мерапрыемства чакаецца розыгрыш падарункаў ад АРТ-тэрыторыі

                        

                             Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце ў музей

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў