Паважаныя наведвальнікі! Звяртаем вашу ўвагу на змены ў графіку работы Мастацкага музея!
6 жніўня продаж квіткоў ажыццяўляецца толькі ў галоўным корпусе (вул. Леніна, 20).
7 жніўня музей (галоўны і выставачны карпусы) з 13:30 да 15:30 будзе зачынены па тэхнічных прычынах. Продаж квіткоў ажыццяўляецца толькі ў галоўным корпусе (вул. Леніна, 20) з 11:00 да 12:30 і з 15:30 да 18:30.
Прыносім прабачэнні за магчымыя нязручнасці і жадаем прыемнага баўлення часу ў Мастацкім!