У гэты дзень калектыў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка народнаму паэту Беларусі
У духоўным жыцці беларускага народа Якуб Колас, па словах Ніла Гілевіча, “…з’ява незвычайная, непаўторная і… неабсяжная. З’ява, якую не ахапіць і самым шырокім паглядам, ва ўсе глыбіні якой не пранікнуць і самым праніклівым узіраннем”. Не дзіва, што асоба пісьменніка, у якой сканцэнтраваліся мудрасць і духоўны вопыт цэлага народа, нязменна прыцягвала сапраўдных творцаў: жывапісцаў, скульптараў, майстроў-графікаў.
У фондах Нацыянальнага мастацкага музея захоўваецца 9 жывапісных палотнаў, дзе адлюстраваны народны паэт.