Канцэрт Экзаршага інклюзіўнага хору БПЦ “Радасць душы”

Канцэрт Экзаршага інклюзіўнага хору БПЦ “Радасць душы”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

8 кастрычніка (субота) а 15-й гадзіне запрашаем на творчую вечарыну Экзаршага інклюзіўнага хору БПЦ “Радасць душы”.

Калектыў выканае свецкую і духоўную музыку кампазітараў-класікаў, сучасных беларускіх кампазітараў, а таксама апрацоўкі народных песень.

“Радасць душы”– гэта ўнікальны праект, што аб’ядноўвае больш за 50 удзельнікаў, палова з якіх – дзеці, моладзь і дарослыя з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Дзякуючы адукацыйнай, канцэртнай і асветніцкай дзейнасці ствараюцца роўныя ўмовы для навучання незалежна ад стану здароўя, фарміруецца безбар’ернае асяроддзе і актыўна транслюецца вопыт інклюзіўнай адукацыі ў Беларусі і за мяжой.

Кіраўнік хору – Алена Маслава.

Папярэдняя рэгістрацыя на канцэрт не патрабуецца. 
Наведаць яго можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея (Леніна, 20).

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў