Канцэрт “Каляды з Зорачкай”

Канцэрт “Каляды з Зорачкай”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Мастацкі музей запрашае на інтэрактыўны канцэрт “Каляды з Зорачкай” узорнага ансамбля песні і танца “Зорачка” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі!

Узорны ансамбль песні і танца "Зорачка"                                        

Час стварэння ансамбля – люты 1963 года.

У 1968 годзе ансамбль узначаліла былая выхаванка гэтага калектыву, выпускніца Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Маргарыта Іванова. Яна адразу пачала творчы пошук новых форм выхавання, задумалася над рэпертуарам. І калектыў звярнуўся да вытокаў народнай творчасці, да вывучэння традыцыйнай культуры Беларусі, фальклору. Пачалася вялікая праца, якая была заўважана і заслужана адзначана. У гэтым жа годзе калектыву было прысвоена званне "Узорны".

З 1996 года па цяперашні час пасаду кіраўніка  ансамбля займае педагог, хормайстар,  уладальнік ганаровага знака "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" i нагруднага знака "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" Ала Міхайлаўна Навіцкая.

За 60 гадоў на нацыянальных традыцыях у калектыве выхавана вялікая колькасць таленавітых спевакоў і музыкаў, многія з якіх працуюць у прафесійных музычных калектывах краіны і за мяжой, працягваюць развіваць традыцыі.

Сёння ансамбль працягвае работу па вывучэнню этнаграфічнага матэрыялу, які на сцэне пераходзіць у народна-сцэнічны!
 
                                                   Што вас чакае?
             фальклорныя творы, апрацоўкі народнай музыкі і песень беларускіх                            кампазітараў, музычныя і харэаграфічныя кампазіцыі
 
 

  • 18 снежня (нядзеля) 
  • 14:00 
  • галоўны корпус (Леніна, 20), сяродкрыжжа 

    Уваход у музей па білеце.
1
іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў