Мерапрыемства

Канцэрт камернага хору “Salutaris”

Канцэрт камернага хору “Salutaris”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

15 чэрвеня (нядзеля) 2025 года у 15:00 запрашаем на канцэрт камернага хору “Salutaris”.

Канцэрт пройдзе ў фармаце творчай вечарыны лаўрэата міжнародных конкурсаў, таленавітага педагога і даследчыка харавых спеваў, галоўнага дырыжора Вольгі Янум, якая сёлета адзначае юбілей. Гледачы змогуць атрымаць асалоду ад спеваў камернага хору «Salutaris» і святочнага хору прыходу абраза Божай Маці Усіх Гаротных Радасць, стваральнікам якіх з'яўляецца Вольга Янум.

У праграме прагучаць творы замежных і беларускіх кампазітараў, а таксама вас чакаюць прэм'еры! Не прапусціце магчымасць акунуцца ў свет харавога мастацтва і атрымаць асалоду ад унікальнай атмасферы!

Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, вул. Леніна, 20; сяродкрыжжа). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

Фота
іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі