Канцэрт новай камернай музыкі «Трамонтана»

Канцэрт новай камернай музыкі «Трамонтана»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

25 студзеня (чацвер) а 18-й гадзіне запрашаем на канцэрт новай камернай музыкі «Трамонтана», які пройдзе ў галоўным корпусе Мастацкага музея.

У канцэртнай праграме прагучаць сачыненні членаў Беларускага саюза кампазітараў. 

«Трамонтана» - гэта арыгінальны праект, які з’явіўся ў 2015 годзе. Кожны раз канцэрты новай камернай музыкі, якія праходзяць у рамках гэтага праекта, сваім свежым гучаннем уносяць абнаўленне ў акустычны клімат беларускай акадэмічнай музыкі, прапануюць увазе публікі яркія камерныя навінкі айчынных аўтараў у першакласным выкананні цудоўных сталічных музыкантаў. 

У канцэрце бяруць удзел артысты аркестра Вялікага тэатра Беларусі, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, выкладчыкі, студэнты і навучэнцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Рэспубліканскага музычнага каледжа. 

Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў музей. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 

Фото
іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў