Канцэрт "Сімфонія традыцый" студэнцкага камернага аркестра

Канцэрт "Сімфонія традыцый" студэнцкага камернага аркестра

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

21 красавіка (панядзелак) 2025 года ў 17:00 запрашаем на канцэрт "Сімфонія традыцый" студэнцкага камернага аркестра ў рамках VIII Міжнароднага Велікоднага фестывалю "Натхнёныя Перамогай".

Канцэрт у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адзначыць адкрыццё фестывалю, які праводзіць Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі сумесна з Рэспубліканскай гімназіяй-каледжам пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Незабыўнае выступленне студэнцкага камернага аркестра падорыць наведвальнікам шчырую радасць і ўсхваляванне, ушануе светлы Вялікдзень. Святочныя мелодыі аб'яднаюць прысутных у патоку невычэрпнай энергіі музыкі, далучаць да вечных духоўных каштоўнасцей нацыянальнага і сусветнага музычнага мастацтва. 

Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, Леніна, 20; сяродкрыжжа). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

Фота
іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў