Капсула часу

Капсула часу

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

18 верасня ў 17.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Капсула часу» (другі сезон).

Гэта сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Акадэміі фатаграфіі BFA, інвестыцыйнай кампаніі «Айгеніс» і друкарскага цэнтра «КАРАНДАШ». 

На выставе будуць прадстаўлены работы фіналістаў конкурсу, адабраныя членамі журы з больш як 200 заявак. Эксперты ацэньвалі не толькі тэхнічнае майстэрства, але і глыбіню аўтарскай задумы. Кожная фатаграфія – свайго кшталту “капсула часу”. Яна захоўвае не толькі твары, месцы і падзеі, але і настрой эпохі, яе каштоўнасці, страхі, надзеі і мары. Што з сённяшняга дня заслугоўвае быць захаваным для будучыні, якія гісторыі, пачуцці, прадметы, месцы або людзі? Што б мы самі хацелі даведацца пра тых, хто жыў да нас? Што з мінулага працягвае жыць унутры нас сёння? У гэтым сезоне ўдзельнікам прапанавалі стварыць або адкрыць уласную капсулу часу – асабістую, сямейную, дакументальную. 

Выстава працягнецца з 18.09.2026 па 12.10.2026.

Фота
іншыя выставы
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь