Мерапрыемства

Кінапаказ фільма рэжысёра Элема Клімава «Ідзі і глядзі»

Кінапаказ фільма рэжысёра Элема Клімава «Ідзі і глядзі»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

5 чэрвеня (чацвер) 2025 года ў 18:00 запрашаем на кінапаказ фільма рэжысёра Элема Клімава «Ідзі і глядзі» (1985; працягласць 146 хвілін, 16+) у рамках выставы "Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны”.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм” працягвае цыкл кінапаказаў, які складаецца з чатырох фільмаў пра вайну, знятых на беларускай кінастудыі знакамітымі кінарэжысёрамі розных пакаленняў.

Кожны з кінапаказаў суправаджаецца ўступным словам дацэнта кафедры кіно і тэлебачання факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдата мастацтвазнаўства Анастасіі Віктараўны Харытоненка, якая сцісла ахарактарызуе час стварэння прадстаўленага фільма і раскажа пра значэнне карціны для беларускага кінематографа.

Наведаць кінапаказ можна па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, вул. Леніна, 20; 1 паверх). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

Фота
іншыя выставы
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава
Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва