Конкурс «Мая музейная гісторыя»

Конкурс «Мая музейная гісторыя»

«1979 год. Я вучуся на трэцім курсе Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры имя Рэпіна. Мая сяброўка з Мінска запрашае да сябе ў госці на летнія канікулы і прапануе схадзіць у музей. Я думаю: «Ну што там гэты мінскі музей? Што я там убачу?»

Вуліца Леніна была засаджана ліпамі. Я часта ўспамінаю гэты водар, таму што ўсе дрэвы за гэты час зніклі.

«Божа, што гэта?!» - такое незразумелае ўражанне было ў мяне ад суровага фасада. Але калі мы ўвайшлі ў музей, пачалі падымацца па мармуровай лесвіцы, я раптам убачыла калекцыю рускага мастацтва... О, мяне моцна ўразіла багацце калекцыі: «Адкуль, адкуль такія рэчы?!»

І вось я працую ў гэтым музеі ўжо больш за сорак гадоў і займаюся гісторыяй музея!», - успамінае Надзея Міхайлаўна Усава, вядучы навуковы супрацоўнік Мастацкага музея.

А як адбылася ваша першая сустрэча з мастацтвам? Які твор выклікаў пяшчотнае трапятанне ў сэрцы? Чаму музей – ваша любімае месца? Час успомніць і расказаць пра свае ўспаміны, звязаныя з Мастацкім.

Аўтар самага цікавага аповеду будзе ўзнагароджаны памятным прызам. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць у падарунак квіток у Мастацкі музей! 

  • да 3 лістапада (уключна) дасылайце свае музейныя гісторыі ў фармаце файла Word на пошту artlovemuseum@gmail.com з тэмай «КОНКУРС» (фотаздымкі вітаюцца)
  • 4 лістапада чакайце вынікі конкурсу і ТОП-5 самых цікавых гісторый у Instagram
  • 5 лістапада адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцы ў рамках мерапрыемства з нагоды 69-годдзя з дня адкрыцця галоўнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея
Фота
Падзеі
Лекцыя ад мастака-мультыплікатара і рэжысёра-аніматара Міхаіла Тумелі
Лекцыя ад мастака-мультыплікатара і рэжысёра-аніматара Міхаіла Тумелі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Artist-talk з Юрыем Анушка
Artist-talk з Юрыем Анушка

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Вечар прэм’ер
Вечар прэм’ер

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Вобразы філалагічнага пакалення: погляд з Мастацкага
Вобразы філалагічнага пакалення: погляд з Мастацкага

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19. 

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.