Канцэрт “Дзень піяніста ў Мастацкім”

Канцэрт “Дзень піяніста ў Мастацкім”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Запрашаем Вас на канцэрт “Дзень піяніста ў Мастацкім”!

Дзень піяніста – свята, якое некалькі гадоў таму ініцыянавалі беларускія музыканты, і ідэя якога імгненна была падхоплена міжнароднай культурнай супольнасцю. Раяль – сапраўдны кароль сярод інструментаў, якому падуладныя любыя музычныя ідэі, мелодыі, стылі і канцэпцыі.

Упэўніцца ў гэтым вы зможаце падчас канцэрта, які падрыхтавала вядомая беларуская піяністка Вольга Запольская сумесна са сваім калегай Кірылам Вашчанкай. У праграме – папулярныя фартэпіянныя п'есы П. Чайкоўскага, Ф. Шуберта, Ф. Шапэна, а таксама – транскрыпцыі рамансаў С. Рахманінава і аркестравых твораў Л. ван Бетховена.

  • 8 лістапада (субота) 
  • 14:00 
  • галоўны корпус, вул. Леніна, 20 (сярэдакрыжаванне) 

Уваход на канцэрт ажыццяўляецца па ўваходным білеце ў музей.

Фота
іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў