У белай зале музея артыстамі будзе прадстаўлены ўнікальны праект “ARDO”, прымеркаваны да пяцігадовага юбілею ансамбля. У праграме святочнага канцэрта сабраны знакамітыя творы італьянскага барока – оперныя і інструментальныя “хіты” А.Вівальдзі, Д.Скарлаці, Н.Порпора, Ф.Кавалі, Дж.Б.Пергалезі, Ф.Дурантэ, а таксама некалькі невядомых шэдэўраў, якія будуць выконвацца ўпершыню.
У ансамблі граюць і спяваюць лаўрэаты міжнародных конкурсаў і адны з лепшых музыкантаў Беларусі – выкладчыкі, студэнты і выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – Ірына Лой (сапрана), Таццяна Лявіцкая (скрыпка), Максім Шкулепа (труба) і іншыя!
Запрашаем вас правесці выходны ў Мастацкім музеі, які пагрузіцца ў атмасферу музыкі і свята! Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, Леніна, 20; сяродкрыжжа). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.
