Напярэдадні 340-годдзя Іагана Себасцьяна Баха яго музыка ажывіць белую залу Мастацкага музея. У выкананні артыстаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі, салісткі оперы Кацярыны Міхнавец, а таксама таленавітай маладой піяністкі Лідзіі Яфімовіч, прагучаць выбраныя творы нямецкага генія. Вялікі тэатр Беларусі падрыхтаваў музычную праграму, якая адначасова прадставіць цэласны гукавы “адбітак” – карціну бахаўскай творчасці, – і нагадае слухачам самыя вядомыя яго старонкі. Прагучаць часткі з інструментальных сюіт, партыт, санат, канцэртаў, а таксама фрагменты са знакамітых Страсцей па Матфею.
Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, Леніна, 20; сяродкрыжжа). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.
