Канцэрт салістаў ансамбля “Te Deum”

Канцэрт салістаў ансамбля “Te Deum”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Запрашаем вас на асаблівы вечар, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзю Вялікай Перамогі!

Салісты ансамбля “Te Deum” выканаюць праграму, напоўненую патрыятызмам, прыгажосцю і глыбокімі эмоцыямі. Вас чакаюць любімыя песні пра Беларусь, творы пра вайну, якія хвалююць сэрца, і неўміручая класіка знакамітых кампазітараў.

У праграме:

🎶 Песні пра Беларусь і родны край

🎶 Ваенна-патрыятычныя кампазіцыі, у тым ліку папуры на тэму беларускіх твораў

🎶 Шэдэўры сусветнай класікі: творы Іагана Себасцьяна Баха, Пятра Чайкоўскага, Фрыдэрыка Шапэна, Франца Шуберта

🎶 Папулярныя песні, такія як “Сіняя вечнасць” Мусліма Магамаева і “Бусел на даху” Давіда Тухманава

🎶 І, канешне, творы беларускіх аўтараў – ад Янкі Купалы да Ігара Лучанка

🗓 26 ліпеня (субота)

🕓 14:00

🏛 галоўны корпус, вул. Леніна, 20 (сяродкрыжжа)

Уваход на канцэрт ажыццяўляецца па ўваходным білеце ў музей.

Фота
іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў