Круглы стол «Музей як прастора дыялогу: асвета, партнёрства, медыяцыя»

Круглы стол «Музей як прастора дыялогу: асвета, партнёрства, медыяцыя»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

16 верасня 2026 года а 14-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца круглы стол «Музей як прастора дыялогу: асвета, партнёрства, медыяцыя», арганізаваны сумесна з Дзяржаўным Рускім музеем (г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя).

У цэнтры прафесійнай дыскусіі — сучасныя падыходы да асветніцкай дзейнасці музея, развіццё міжінстытуцыйнага ўзаемадзеяння і магчымасці музейнай медыяцыі як інструмента змястоўнага дыялогу з аўдыторыяй.

У працы круглага стала прымуць удзел спецыялісты Дзяржаўнага Рускага музея, а таксама прадстаўнікі музеяў Беларусі. Чакаецца ўдзел генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ірыны Мацяс і генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Рускага музея Алы Манілавай.

Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць практычны вопыт рэалізацыі асветніцкіх праектаў, сучасныя формы ўзаемадзеяння музея з аўдыторыяй і партнёрамі, ролю медыяцыі ў музейнай камунікацыі, а таксама перспектывы прафесійнага супрацоўніцтва паміж музейнымі ўстановамі Беларусі і Расіі.

Круглы стол стане пляцоўкай для абмену прафесійным вопытам, абмеркавання актуальных задач сучаснай музейнай працы і пошуку новых формаў супрацоўніцтва.

Месца правядзення: г. Мінск, вул. К. Маркса, 24 (2-я зала экспазіцыі беларускага мастацтва ХХ–ХХI стст.)

Час: 16 верасня 2026 года, 14.00–17.00.

Кантактны тэлефон: (017) 365-26-74, навукова-метадычны аддзел

Глядзіце праграму ў рускай версіі сайта.

іншыя выставы
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь