Квэст “Пошукі мінулага”

Квэст “Пошукі мінулага”

Музей Дом Ваньковічаў

З 1 лістапада 2023 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) – будзе праводзіцца квэст “Пошукі мінулага”.

Вас чакае: падарожжа па залах музея, якія ўтойваюць у сабе мноства гісторый і таямніц. Разгадваючы загадкі і галаваломкі, вы самастойна зможаце азнаёміцца з гісторыяй роду Ваньковічаў, партрэтнай галерэяй сядзібнага дома і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам.

Для тых, хто правільна разгадае загадку, ад музея прадугледжаны прыемны бонус.

Праходжанне квэста магчыма самастойна, а таксама арганізаванай групай.

Кошт для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 9 рублёў. 

Чакаем вас у нашым музеі!

іншыя выставы
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва