Лекцыя “На крылах мая. Творчасць народнага мастака М.Данцыга”

Лекцыя “На крылах мая. Творчасць народнага мастака М.Данцыга”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Мастацкі музей запрашае на лекцыю Наталлі Сяліцкай “На крылах мая. Творчасць народнага мастака М.Данцыга” у рамках выставы “Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны”.

Наведаўшы лекцыю, вы даведаецеся:

✔ Што ж вылучае творы Мая Данцыга сярод шматлікіх карцін яго сучаснікаў?  

✔ Чаму многія з іх з'яўляюцца актуальнымі і ў ХХІ стагоддзі?  

✔ Чаму яго творы нярэдка былі адхіленыя ад экспанавання і выклікалі здзіўленне калег?  

✔ За якія карціны Маю Данцыгу асабіста дзякавала міністр культуры СССР Кацярына Фурцава, а міністр абароны СССР Андрэй Грэчка ўручыў яму асаблівую ўзнагароду?  

✔ За што Данцыга называлі “ўнукам газеты “Звязда”?

Сяліцкая Наталля Леанідаўна – мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХI ст.  

🗓 10 ліпеня (чацвер)

🕓 18:30

🏛 галоўны корпус, вул. Леніна, 20 (1 паверх)

Уваход на лекцыю ажыццяўляецца па ўваходным білеце ў музей.

Фота
іншыя выставы
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь