Станіслаў Жукоўскі: чаму геній не стаў класікам (АДМЕНА)

Станіслаў Жукоўскі: чаму геній не стаў класікам (АДМЕНА)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

УВАГА! Паважаныя наведвальнікі! Даводзім да вашага ведама, што лекцыя «Станіслаў Жукоўскі: чаму геній не стаў класікам” не адбудзецца па прычыне хваробы супрацоўніка. Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці.

14 кастрычніка (субота) а 16-й гадзіне ў Мастацкім пройдзе лекцыя “Станіслаў Жукоўскі: чаму геній не стаў класікам”.

Станіслаў Жукоўскі – бліскучы жывапісец пачатку ХХ стагоддзя. Яго віртуозныя, лёгка напісаныя пейзажы і інтэр’еры склалі жывапісную энцыклапедыю сядзібнага жыцця пачатку ХХ стагоддзя. Аднак з-за шэрага прычын мастак не ўвайшоў у спіс геніяльных мастакоў і да пачатку 1970-х быў забыты. 

Чаму Жукоўскі не быў упісаны ў лік мастакоў першага шэрага? Ці можа прастора стаць тэкстам і быць зразумелай як паведамленне? Якой была карціна свету Станіслава Жукоўскага, якія сэнсы фармулюе прастора яго пейзажаў і чым яны актуальныя сёння – пра гэта на лекцыі мастацтвазнаўцы, вядучага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага мастацкага музея Юліі Лісай сумесна з даследчыкам-архівістам і аглядальнікам газеты “Культура” Зміцерам Юркевічам.

 Наведаць лекцыю можна па ўваходным білеце ў музей. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 

іншыя выставы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы
Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Празрыстасць
Празрыстасць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі