Для гасцей была праведзена экскурсія па пастаяннай экспазіцыі Мастацкага музея, а таксама экскурсія па выставе з калекцыі Азербайджанскага нацыянальнага музея мастацтваў – "Сатар Бахлулзадэ: творца ўяўных сусветаў"!
Кіраўнікі пасольстваў трох краін былі ўражаны калекцыяй Мастацкага музея, з цікавасцю праслухалі расказ аб творчым шляху выдатнага азербайджанскага мастака – Сатара Бахлулзадэ, а таксама пакінулі свае водгукі аб музеі ў Кнізе ганаровых гасцей!
Дзякуем за высокі візіт і спадзяемся на хуткае супрацоўніцтва!