Яскравай падзеяй культурнага жыцця Рэспублікі Беларусь 2024 года стаў выставачны праект, прысвечаны 170-годдзю з дня нараджэння Юдэля Пэна і 155-годдзю з дня нараджэння Якава Кругера, выпускнікоў Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, мастакоў-педагогаў, якія стаялі ля вытокаў стварэння прафесійнай мастацкай адукацыі, заснавальнікаў прыватных школ малюнка і жывапісу ў Віцебску і Мінску. Для многіх сваіх вучняў яны сталі першымі і найважнейшымі педагогамі ў жыцці.
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь упершыню прадстаўляе ў Азербайджанскай Рэспубліцы выставачны праект, створаны на аснове 61 жывапісных і графічных твораў канца ХIХ – сярэдзіны ХХ ст. са збору беларускага музея.
Экспазіцыя ў Азербайджанскім нацыянальным музеі мастацтваў уяўляе сабой рэпрэзентацыю творчай спадчыны двух яркіх беларускіх жывапісцаў Юдэля Пэна (1854 – 1937), Якава Кругера (1969 – 1940), а таксама – твораў цэлай плеяды іх вучняў: сусветна вядомых Марка Шагала і Міхаіл Кікоіна, народнага мастака БССР Івана Ахрэмчыка, савецкіх, беларускіх жывапісцаў і графікаў Льва Зевіна, Міхаіла Куніна, Льва Лейтмана, Лазара Рана, Яфіма Раяка, Вячаслава Руцая, Міхаіла Станюты, Саламона Юдовіна, Пятра Явіча – прадстаўнікоў самых розных мастацкіх плыняў і напрамкаў, якія стварылі “партрэт” нацыянальнага мастацтва.
Выстава “Ю. Пэн, Я. Кругер. У вытокаў мастацкай адукацыі Беларусі. Жывапіс, графіка са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” будзе экспанавацца з 06 сакавіка па 04 мая 2025 года.
