Мерапрыемства

Навукова-асветніцкае мерапрыемства да Дня народнага адзінства "Нацыянальная культура – аснова народнага адзінства"

Навукова-асветніцкае мерапрыемства да Дня народнага адзінства "Нацыянальная культура – аснова народнага адзінства"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

15 верасня Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць навукова-асветніцкае мерапрыемства “Нацыянальная культура – аснова народнага адзінства”, прымеркаванае да Дня народнага адзінства, які святкуецца на дзяржаўным узроўні 17 верасня.

Распачне праграму ў 11:00 круглы стол. На ім свае даклады, прысвечаныя багаццю культурнай спадчыны і яе ўплыву на фармаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, гістарычнай памяці, пачуцця патрыятызму, прадставяць навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. 

Знакавай часткай праграмы стане адкрыццё ў 15:00 выставы “Вобразы Святога Сямейства” з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, на якой будуць прадстаўлены абразы XVII – першай паловы XIX ст., а таксама прыклады арнатаў – літургічнага адзення каталіцкіх святароў XVIII–XIX стст. 

Музычным аздабленнем імпрэзы стануць выступленні Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (мастацкі кіраўнік – загадчык аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва, кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Цмыг) і фальклорнай групы “Страла” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (мастацкі кіраўнік – старшы выкладчык кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору Эвеліна Шчадрына).

Сардэчна запрашаем!

іншыя выставы
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь