Мерапрыемства

НОЧ МУЗЕЯЎ-2026. БОЛЬШ, ЧЫМ СІНІ

НОЧ МУЗЕЯЎ-2026. БОЛЬШ, ЧЫМ СІНІ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Но синий цвет – небесный цвет, и грезою ответною

Просящему сознанию дает он ряд примет.

Примет лазурно-радостных нам в буднях много светится,

И пусть, как Море синее, дороги далеки,

«Дойдешь», тебе вещает лен, там в Небе все отметится,

«Дойдешь», твердят глаза детей, и шепчут васильки.

Канстанцін Бальмонт

16 мая 2026 з 19.00 да 01.00 адбудзецца самая доўгачаканая падзея года – “Ноч музеяў у Мастацкім”.

Раз у год надыходзіць ноч, калі мастацтва ажывае, а звыклыя залы музея ператвараюцца ў парталы паміж эпохамі. У гэту ноч мы запрашаем вас паглыбіцца ў самы загадкавы колер сусвету – сіні. “БОЛЬШ, ЧЫМ СІНІ” – гэта не проста тэма, гэта далучэнне да бясконцасці: ад глыбокага змроку да нябеснага блакіту, ад таямніцы марскіх глыбінь да рухомых ценяў на палотнах вядомых майстроў.

У выяўленчым мастацтве сіні прайшоў шлях ад каштоўнага ўльтрамарыну эпохі Адраджэння да “бясконцасці” Іва Кляйна і колеру кахання Марка Шагала.

Сіні колер, як магутны інструмент адлюстравання, зачароўвае не толькі мастакоў, але і гледачоў, застаючыся невычэрпнай крыніцай натхнення.

З усёй палітры колераў у якасці фірменнага колеру Мастацкі таксама выбраў менавіта сіні – сімвал даверу, глыбіні, спакою і ўзвышанасці. Як колер неба і вады, сіні асацыіруецца з бясконцасцю, сталасцю і сувяззю часоў. Як жа тут не ўзгадаць традыцыйны брэнд краіны – Беларусь сінявокая, край рэк і азëр, ільну і палявых валошак.

У Ноч музеяў у нас ёсць шмат нагод пагаварыць пра сіні, адчуць яго і пачуць.

Падрыхтуйцеся ўбачыць свет ва ўсіх адценнях сапфіру і індыга!

Генеральны партнёр акцыі – плацежная сістэма БЕЛКАРТ і “Музеі Беларусі разам з Белкарт”.

Таксама партнёрамі праекта выступаюць друкавальны цэнтр “Карандаш”, Афістон Маркет і Relouis.

Асобную паддзяку за падтрымку культурнай праграмы выказваем Мінскаму заводу безалкагольных напояў!

Кошт білета для дарослых – 20 рублёў, для навучэнцаў і студэнтаў – 11 рублёў. Уладальнікі карты госця НММ змогуць наведаць мерапрыемства бясплатна (па прад’яўленні адпаведнага дакумента).

Льготны білет (13 рублёў – дарослыя, 7 рублёў – навучэнцы і студэнты) для самых крэатыўных наведвальнікаў, якія прыйдуць у музей у арыгінальных сініх галаўных уборах ці сініх гальштуках-матыльках.

Уваход на выставу “Два стагоддзі моды ў Мастацкім ажыццяўляецца па асобным білеце.

Старт продажу білетаў пачнецца з 9 мая. Набыць іх можна ў касах музея (вул. Леніна, 20 і вул. К. Маркса, 24) і анлайн на сайце музея.

Куратар праекта - Дзіяна Шантар, загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынгу 

Фото
іншыя выставы
Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань
Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака
Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Гармонія свету неглюбскіх ткачых
Гармонія свету неглюбскіх ткачых

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава адной карціны. Міхаіл Васільевіч Несцераў «Ганец»
Выстава адной карціны. Міхаіл Васільевіч Несцераў «Ганец»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі