Ноч музеяў. Траекторыя святла – 85. Праграма

Ноч музеяў. Траекторыя святла – 85. Праграма
«Ноч музеяў» – падзея, якую наведвальнікі чакаюць цэлы год, яна ахутана таямніцай і асаблівай магіяй, бо ў гэты час музей паўстае перад сваім гледачом зусім у іншым амплуа. У гэтым годзе мы вырашылі дадаць трохі святла ў начное жыццё Мастацкага. У юбілейны для нас год акцыя пройдзе пад назвай “Траекторыя святла – 85”. На працягу 85 гадоў музей выбудоўвае для сваіх наведвальнікаў унікальны маршрут у свет мастацтва, з'яўляючыся крыніцай натхнення і святла.

Мы запрашаем і вас стаць часткай нашай захапляльнай траекторыі 18 мая з 18:00 да 02:00.

Генеральным партнёрам акцыі сёлета выступае плацёжная сістэма Белкарт.

Старт продажу білетаў на мерапрыемства пачнецца 12 мая. Набыць іх можна ў касе і анлайн на сайце музея. Кошт наведвання ў “Ноч музеяў” складзе 15 рублёў для дарослых, 7 рублёў – для дзяцей, для ўладальнікаў карты госця НММ – бясплатна.

Ноч музеяў. Траекторыя святла - 85. Праграма

17:40 Выступленне ансамбля Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (пляцоўка перад музеем).

18:00 Урачыстае адкрыццё Ночы музеяў 2024

18:00 – 02:00 Інтэрактыўная пляцоўка “Святло і тэхналогіі” ад FUNGI studio (рускае мастацтва, 5 зала)

18:00 – 22:00 Дзіцячая кіназала пры падтрымцы Белкарт і Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” (выставачны корпус, 4 паверх)

18:00 – 02:00 Інтэрактыўная пляцоўка “Сонечная сістэма” (беларускае мастацтва XX–XXI стст., 1 зала)

18:00 – 22:00 Квэст “Святло – галоўны герой у карцінах музея” з падарункамі ад Белкарт

18:30 Адкрыццё выставы “Вадзім Качан. Малюнкі часу і святла. Метамарфозы фатаграфіі” (пераходная галерэя)

18:30; 20:30; 22:30 Майстар-класы па скетчынгу ад FUNGI studio (рускае мастацтва, 5 зала)

19:00 – 22:00 Майстар-клас па лінагравюры ад Афістон Маркет (вялікая галерэя)

19:00 – 20:00 Інтэрактыўная лакацыя па роспісе папяровага посуду (мастацтва краін Усходу)

19:00 – 23:00 Ансамбль сучаснага танца ArtDance (беларускае мастацтва XX–XXI стст., 2 зала)

20:00 – 23:00 Лакацыя і квэст ад Інтэрактыўнага музея музыкі (беларускае мастацтва XX–XXI стст., 4 зала)

20:00 – 22:00 Майстар-класы ад Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М.А. Кедышкі: роспіс шопераў (мастацтва краін Еўропы), выцінанка (выставачны корпус, 3 паверх), малюнак кавай (беларускае мастацтва XX–XXI стст., 1 зала)

21:00 – 22:00 Лакацыя “Вясёлыя партрэты” (партрэтны жывапіс XVI-XVIII стст.)

21:00 – 02:00 Назіраем за Месяцам з Віктарам Малышчыцам (ля ўваходу пры добрым надвор’і)

21:00 Канцэрт ансамбля Nota Bene “Танга ў святле Месяца” (белая зала)

21:00 – 23:00 Канцэрт-флешмоб хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзяка (выставачны корпус, 4 паверх)

22:00 і 23:30 Праграма "Свет навобмацак" ад цэнтра “Нябачны свет” пры падтрымцы Белкарт (выставачны корпус, 3 паверх; колькасць удзельнікаў абмежавана)

22:00 – 00:00 Плэйбэк-тэатр (выстава “Рэпін і вучні”)

22:00 і 01:00 Імерсіўныя паказы KIKO RICHEN ATELIER і тэатра танца Motion Dance (белая зала)

23:00 і 00:00 Лазернае шоу “Мастацкаму – 85”пры падтрымцы Белкарт (белая зала)

00:15 Канцэрт хору Polifonica (белая зала)

Музычнае афармленне вечара ад Інтэрактыўнага музея музыкі і салісткі аркестра Вялікага тэатра Беларусі Веранікі Грабоўскай (арфа)

На працягу ўсёй Ночы музеяў:

  • Фотазоны, фотабудка і зона працы мастака-шаржыста ад Белкарт
  • Выстава рэтра-аўтамабіляў
  • Светлавыя інсталяцыі ад Дылайтэк
  • Відэаарт ад Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
  • Тэатр танца Motion Dance
1
2
3
4
5
6

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні