На грамадскае абмеркаванне былі прадстаўлены наступныя праекты: «Оперны спектакль "Дзікае паляванне караля Стаха" ў новай пастаноўцы Вялікага тэатра Беларусі 2021 года» (аўтарскі калектыў: Маторная А. Д., Лісавенка Т. В., Ламановіч М. І., Громаў В. В., Шабеця Д. А., Кеда А. А.) і «Праектаванне і стварэнне гісторыка-культурнага аб'екта «Мемарыяльны комплекс "Ала" ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці» (аўтарскі калектыў: Бельцюкоў В. У., Ганчароў А. М., Заяц І. В., Малахаў В. Ю., Пярвіцкі С. У., Шах С. М.).
З уступным словам на мерапрыемстве выступілі старшыня падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры Дулава Кацярына Мікалаеўна і генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Конанава Ганна Уладзіміраўна. Работы, прадстаўленыя на суісканне прэмій, усебакова абмяркоўваліся вучонай радай і запрошанымі экспертамі.
Музычным падарункам для ўдзельнікаў мерапрыемства стаў канцэрт студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў рамках творчага праекта «Музычны палілог "Сімфонія жыцця"» да 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.