Як адзначаецца ў падзячным лісце, магчымасць паказаць творы беларускіх майстроў гасцям і жыхарам Рэспублікі Мардовія – вялікі поспех і сапраўдны падарунак для аматараў мастацтва.
Плённае супрацоўніцтва музеяў будзе развівацца ў рамках такіх паспяховых праектаў.
Нагадаем, што праца выставы “Беларускае сучаснае мастацтва графікі” працягнецца да 11 снежня 2023 года. Экспазіцыю складаюць 60 твораў, выкананых у розных матэрыялах, тэхніках і стылях – ад буйнафарматных да работ камернага памеру. Літаграфіі, ксілаграфіі, лінагравюра, акварэлі, кампазіцыі пастэллю створаны мастакамі розных пакаленняў – ад мэтраў да нядаўніх выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.