Творы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея арганічна дапоўнілі ўнікальныя інтэр’еры палацава-паркавага ансамбля Булгакаў у аг. Жылічы. Тут прадстаўлены графічныя работы італьянскага мастака XVIII ст. Мантагю Даменіка (“Фрагменты антыкаў”, “Руіны форуму Нервы”, “Арка Януса”, “Трыумфальная арка імператараў Септымія Севера і Каракалы”, “Руіны храма Мінервы Медыка”, “Руіны храма Афіны ў Песта”, “Трыумфальная арка імператара Канстанціна”, “Руіны порціка Актавіі” і “Ансамбль антычных храмаў у Песта”), працы беларускага жывапісца Івана Хруцкага (“Ружы і плады” (1839), “Кветкі і садавіна” (1839), “Кветкі і садавіна” (1840)), “Італьянскі пейзаж” (1805) рускага мастака Фёдара Мацвеева і нацюрморт “Яблыкі і вінаград” (1792) пэндзля Рыгора Галоўкіна.