Часці Чырвонай арміі ў 1945 годзе знайшлі сховішча нарабаваных беларускіх каштоўнасцей пад Кёнігсбергам. Праз музей у Паўлаўску ў 1947–1949 гадах яны былі вернуты на радзіму, у Мінск.
У двух вагонах у Мінск вярнуліся некалькі тысяч экспанаў з беларускіх музеяў. У Карцінную галерэю, на жаль, – з трохтысячнага збору – толькі рэшткі калекцыі, каля пяцісот твораў.
У сучасную экспазіцыю музея трапілі каля 50 твораў. Яны пазначаны “чырвонымі зоркамі” – старажытным сімвалам абароны, рэвалюцыі, эмблемай Чырвонай арміі. Зараз зорка сімвалізуе знак удзячнасці нашчадкаў за выратаванне мастацкай спадчыны.
Гэтыя творы – сапраўдныя “зоркі” нашага музея, адны з найкаштоўнейшых экспанатаў.
Праект пачне сваю работу з 22 чэрвеня 2022 г.