Жанчына з апельсінамі ці таямнічы сфінкс? Аб усіх загадках карціны "Вячэра" знакамітага мастака эпохі мадэрну Лявона Бакста, прадстаўленай на выставе "Расія-Беларусь. Скрыжаванне лёсаў", а таксама і на афішы ўсяго праекта, раскажа вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Юлія Уладзіміраўна Лісай.
Запрашаем вас наведаць не толькі саму выставу, але і лекцыю Юліі Уладзіміраўны "Карціна "Вячэра" Лявона Бакста", якая пройдзе 20 сакавіка 2025 года ў 18:30, дзе вы зможаце поўнасцю пагрузіцца ў гісторыю гэтага культавага твора!