Запрашаем наведаць выставу тактыльных карцін "Нябесныя ахоўнікі"!

Запрашаем наведаць выставу тактыльных карцін "Нябесныя ахоўнікі"!

У экспазіцыі прадстаўлена серыя аўтарскіх твораў з вобразамi святых Рускай Праваслаўнай Царквы – Аляксандра Неўскага, Дзмітрыя Данскога, Стэфана Пермскага і іншых. Азнаёміцца з сюжэтамі вы зможаце не толькі візуальна, але і навобмацак (тактыльна). 


Бо "Нябесныя ахоўнікі" – гэта інклюзіўны праект, накіраваны на ўключэнне ў мастацкае і культурнае жыццё людзей са слабым зрокам і невідушчых. Мэта добра адлюстроўваецца ў выкананні карцін: экспанаты адаптаваны для тактыльнага ўспрымання, суправаджаюцца аўдыёгідам з тыфлакаментарыем, а этыкеткі прадубляваны рэльефна-кропкавым шрыфтам Брайля.

Разам з тым выстава будзе цікавай для кожнага аматара незвычайнага мастацтва. Скульптурная пластыка пашырае межы мастацкага ўспрымання твораў мастацтва, дазваляе глыбей адчуць iдэю твора аўтара.

Выстава даступна да наведвання па 1 жніўня 2025 года, праходзіць у зале старажытнабеларускага мастацтва галоўнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (Леніна, 20). Чакаем вас!

Глядзець відэа
Падзеі
Канцэрт вакальнай музыкі “Мелодыі лёсу”
Канцэрт вакальнай музыкі “Мелодыі лёсу”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Творчая сустрэча з мастаком Васілём Зянько
Творчая сустрэча з мастаком Васілём Зянько

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лекцыя Г.У.Кузняцовай “Сяргей Заранка. Геній ці рамеснік?”
Лекцыя Г.У.Кузняцовай “Сяргей Заранка. Геній ці рамеснік?”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

"Вясновы канцэрт" Тэатра танца "Чарлі"
"Вясновы канцэрт" Тэатра танца "Чарлі"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні