Кожная з інсталяцый – прастора, якую глядач можа даследаваць і якую мастачкі выбудоўвалі паслойна, як фрэску.
Адмысловае месца ў праекце займае VR-інсталяцыя «Прагулка». Яна была рэалізавана сумесна з ініцыятывай "Музеі Беларусі разам з Белкарт" - культурна-асветніцкім праектам, які аб'ядноўвае сучасныя тэхналогіі і нацыянальную мастацкую спадчыну. Праект дапамагае пераасэнсоўваць класічнае мастацтва, робячы яго больш блізкім і зразумелым маладой аўдыторыі праз лічбавыя фарматы.
А "прагуляцца" па лічбавых шэдэўрах Шагала можна на выставе па ўваходным білеце ў музей кожны чацвер з 14:00 да 19:00.