Жывапісныя творы беларускага мастака В. К. Бялыніцкага-Бірулі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прадстаўлены на часовай экспазіцыі “Вітольд Бялыніцкі-Біруля” ў Дзяржаўным гісторыка-мастацкім і літаратурным музеі-запаведніку “Абрамцава”. Урачыстае адкрыццё адбылося 13 лістапада.
Мясцовыя жыхары пазнаёмяцца з усімі перыядамі творчасці мастака. Акцэнт зроблены на творы ў жанры пейзажа, якія дэманструюць непарыўную сувязь Вітольда Каэтанавіча з Абрамцава.
Часовая экспазіцыя працягнецца да 7 лютага 2027 года.