Празрыстасць

Празрыстасць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

6 жніўня 2026 года а 18:00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставачны праекта “Празрыстасць”. У часовай экспазіцыі прадстаўлена каля сотні вырабаў мастацкага шкла са збору калекцыянера Ігара Сурмачэўскага.

Часовая экспазіцыя мае шырокія храналагічныя (ад 1 стагоддзя н.э. да пачатку ХХ ст.) і геаграфічныя рамкі (Еўрапейскі кантынент). Прадметы, што былі зроблены стагоддзі таму для ўтылітарных мэтаў (збаны, шклянкі, кубкі, кілішкі, вазы), сёння – гэта помнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія адлюстроўваюць стыль эпохі, у якую яны створаны. Тэхніка вытворчасці і мастацкай апрацоўкі паказвае высокае майстэрства асобных рэгіёнаў (Налібокі, Сілезія, Багемія) і іх уплыў на агульнаеўрапейскую прастору. Экспазіцыя пабудавана па храналагічным прынцыпе з акцэнтацыяй на самыя яскравыя помнікі.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў