Раз, два, три, четыре, пять – я иду тебя искать!” / Ілюстрацыі да кніг для дзяцей і падлеткаў

Раз, два, три, четыре, пять – я иду тебя искать!” / Ілюстрацыі да кніг для дзяцей і падлеткаў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь ізноў адкрывае свае запаснікі і прадстаўляе ўвазе гледачоў выставу “Раз, два, три, четыре, пять – я иду тебя искать!”, назву якой далі першыя радкі дзіцячай лічылачкі. Аснову праекта склалі ілюстрацыі да кніг для дзяцей і падлеткаў майстроў кніжнага мастацтва XX–XXI стагоддзяў з калекцыі “Беларуская арыгінальная графіка” ў зборы музея.

Кожны знойдзе на выставе карцінкі па душы: адны сустрэнуць старога сябра, іншыя адкрыюць жывапісны свет дзіцячай кнігі.

У экспазіцыю ўвайшло звыш 100 твораў каля 20 аўтараў – шырока вядомых у свеце беларускай кніжнай ілюстрацыі мастакоў. Сярод іх – і мастадонты, і сярэдняе таленавітае пакаленне, і апошняе адкрыццё: Аксана Барысаўна Аракчэева, Уладзімір Самойлавіч Басалыга, Міхаіл Лявонцьевіч Бельскі, Таццяна Паўлаўна Беразенская, Анатоль Валянцінавіч Волкаў, Віктар Аляксандравіч Грамыка, Мікалай Цімафеевіч Гуціеў, Ісаак Аронавіч Давідовіч, Кацярына Леанідаўна Дубовік, Барыс Абрамавіч Забораў, Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч, Георгій Георгіевіч Паплаўскі, Уладзімір Сцяпанавіч Пашчасцьеў, Валянціна Сцяпанаўна Сідарава, Валерый Пятровіч Славук, Павел Юр’евіч Татарнікаў, Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч, Вацлава Станіславаўна Флёры, Васіль Пятровіч Шаранговіч.

Разумеючы, што немагчыма ахапіць неабсяжнае і паказаць усё, мы вырашылі частку работ, якія не ўвайшлі ў экспазіцыю, прадэманстраваць вам на сайце музея. І не спяшайцеся засмучацца і абурацца, аўтары і прыхільнікі друкаванай графікі, у наступным годзе на выставе “Чорна-белае кіно для вялікіх і маленькіх” мы прадставім вашай увазе кніжныя ілюстрацыі з калекцыі “Беларуская тыражная графіка”. Такім чынам, на працягу двух гадоў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадэманструе свае багатыя фонды беларускай кніжнай графікі і пакажа цэлую плеяду айчынных мастакоў, якія прысвяцілі сябе мастацтву кнігі.

іншыя выставы
Маці Божая Жыровіцкая
Маці Божая Жыровіцкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

Архітэктурная спадчына...кропкі...
Архітэктурная спадчына...кропкі...

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”
Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні