Дыялогавая пляцоўка для маладых спецыялістаў

Дыялогавая пляцоўка для маладых спецыялістаў
25 жніўня ў Мастацкім музеі адбылася дыялогавая пляцоўка для маладых спецыялістаў.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Мацяс выступіла з прывітальным словам і ўручыла новым супрацоўнікам памятныя сувеніры.

Член прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, першы сакратар Ленінскай раённай арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і намеснік начальніка аддзела дагаворна-прававой і кадравай работы праінфармавалі маладых спецыялістаў па важных пытаннях у адпаведных галінах і выказалі гатоўнасць дапамагчы з праблемамі, якія паўстаюць у ходзе адаптацыі да новага працоўнага месца.

Надзея Міхайлаўна Усава, вядучы навуковы супрацоўнік, якая прайшла шлях ад маладога спецыяліста да эксперта ў мастацтве, падзялілася цёплымі ўспамінамі аб сваім першым працоўным дні і пажадала юным супрацоўнікам набыць багаты прафесійны вопыт і пабудаваць паспяховую кар’еру ў музеі.

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
8
9
10
Падзеі
Невядомы Левін. Кожны дзень жыцця – карціна
Невядомы Левін. Кожны дзень жыцця – карціна

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Дзіцячы дзень “Мастацкі клас”. Праграма
Дзіцячы дзень “Мастацкі клас”. Праграма

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Уваход праз выставачны корпус!
Уваход праз выставачны корпус!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Закрыццё галоўнага корпуса музея. Акцыя!
Закрыццё галоўнага корпуса музея. Акцыя!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.