“Кожная карціна – гэта жывапісная гісторыя!” – першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Казакевіч Марыя Міраславаўна.
28 жніўня ў Мастацкім музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы” да 105-годдзя з дня нараджэння мастака.
“Герой свайго часу, які пакінуў цудоўную творчую спадчыну для ўсіх, хто жыве ў 21 стагоддзі”, – прывітаў гасцей генеральны консул Расіі ў Брэсце Мурашаў Алег Юр’евіч. “Гэта мастак, які адкрыў нам жыхароў Палесся Беларусі, працаўнікоў, абаронцаў айчыны”, – дадаў пра герояў твора Івана Фяцісава Алег Юр’евіч.
Успамінамі аб творчым жыцці майстра падзялілася Анастасія Іванаўна Фяцісава – дачка Івана Якаўлевіча Фяцісава, патомная мастачка, член Беларускага саюза мастакоў: “Ён заўсёды браў на эцюды з сабой усю сваю сям’ю – мяне, брата і маму…”.
За музычнае афармленне ўрачыстага мерапрыемства дзякуем Гарошка Соф’і Аляксееўне, навучэнцы Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі.
Пазнаёміцца з персанажамі твораў Івана Фяцісава можна да 4 кастрычніка ў галоўным корпусе (К. Маркса, 24, пераходная галерэя).