20 кастрычніка на пленарным пасяджэнні з дакладам «Міжнародныя праекты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» выступіла першы намеснік генеральнага дырэктара установы Марыя Казакевіч.
21-22 кастрычніка ў рамках канферэнцыі таксама выступілі з дакладамі вядучыя спецыялісты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь:
- Анастасія Трафімчык, загадчык навукова-метадычнага аддзела;
- Дар'я Карпейчык, малодшы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела;
- Цімафей Палунін, загадчык сектара рэстаўрацыі алейнага жывапісу;
- Ксенія Лук'янец, мастак-рэстаўратар;
- Ірына Саўрыцкая, мастак-рэстаўратар II катэгорыі.
Яны асвяцілі актуальныя пытанні музейнай справы, навукова-даследчай работы, захавання, вывучэння і рэстаўрацыі культурнай спадчыны.