Гэтая акцыя – даніна памяці нявінным ахвярам вайны – прайшла ў рамках выставы ў музеі “Хатынь. Да 80-годдзя трагедыі”. Супрацоўнікі музея пабывалі на экскурсіі ў новым музеі ў Хатыні “Кожны трэці”, прысвечаным генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя і экскурсія калег зрабіла моцнае ўражанне на ўсіх прысутных.