Свет кіно і тэатра Уладзіміра Чарнышова. Да 85-годдзя мастака

Свет кіно і тэатра Уладзіміра Чарнышова. Да 85-годдзя мастака

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

24 ліпеня 2025 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Фёдаравіча Чарнышова.

Уладзімір Фёдаравіч Чарнышоў нарадзіўся 15 снежня 1939 года ў Пензенскай вобласці. У 1955 годзе, пасля заканчэння школы паступіў у Пензенскае мастацкае вучылішча імя К.А. Савіцкага, якое паспяхова скончыў у 1960 годзе. Пасля – вучоба ва Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі, мастацкі факультэт (1962-1968). 

Пасля заканчэння УДІКаў 1968 годзе быў размеркаваны ў Мінск на кінастудыю “Беларусьфільм”. Сярод найлепшых фільмаў, у стварэнні якіх У.Ф.Чарнышоў прымаў удзеляк мастак-пастаноўшчык: “Чырвоны агітатар Трафім Глушкоў”, “Вялікі трамплін” (прызёр кінафестываля фільмаў для дзяцей і юнацтва ў г. Таліне), “Сямейныя абставіны”, “Запіскі юнага лекара” (паводле твора М.А.Булгакава). 

У перыяд з 1995 па 2001 гг. працаваў галоўным мастаком у Нацыянальным акадэмічным драматычным театры імя М.Горкага. За гэты час аформіў 13 спектакляў, найлепшыя з якіх – “Зыход” і “Раскіданае гняздо” па матывах твораў Янкі Купалы, “Адвячоркам” Аляксея Дударава, “Крык чалавечы” (дылогія), “Браты-разбойнікі” паводле Ф.Шылера і многія іншыя.

З 1996 по 2003 гг. выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры імастацтваў (дацент).

Уваходзіць у склад грамадскіх аб’яднанняў: Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз кінематаграфістаў і Беларускі саюз тэатральныхдзеячаў.

Прадстаўленыя на выставе жывапісныя і графічныя творы з калекцыі аўтара і фондаў Нацыянальнагагістарычнага музея Рэспублікі Беларусь уяўляюць сабой рэтраспекцыю найлепшых эскізаў тэатральных і кінематаграфічных прац, створаныху розныя гады. 

Выстава працуе да 24 жніўня 2025 года.

іншыя выставы
Лета. Спякота
Лета. Спякота

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Акварэль. Варыяцыі
Акварэль. Варыяцыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына беларусаў у традыцыйных святах і абрадах
Спадчына беларусаў у традыцыйных святах і абрадах

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця
Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні