На мерапрыемстве з урачыстым словам выступілі Уладзімір Іванавіч Пракапцоў – генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Дзмітрый Леанідавіч Сяргееў – генеральны дырэктар Усерасійскага мастацкага навукова-рэстаўрацыйнага цэнтра імя І. Э. Грабара; Надзея Віктараўна Аўдзей – кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Пасля цырымоніі адбыліся два майстар-класы: “Спецыфіка рэстаўрацыі аб’ектаў культурнай спадчыны на папяровай аснове” (Я. У. Мымрына, мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі Усерасійскага мастацкага навукова-рэстаўрацыйнага цэнтра імя акадэміка І. Э. Грабара) і “Рэстаўрацыя і кансервацыя помнікаў мастацкага тэкстылю ў Цэнтры імя Грабара” (Т. М. Нікалаева, мастак-рэстаўратар тканін вышэйшай катэгорыі).
Азнаямленне з вопытам работы найбуйнейшай рэстаўрацыйнай арганізацыі Расіі надзвычай важнае для беларускіх рэстаўратараў. Акрамя рэстаўратараў з Нацыянальнага мастацкага музея ў мерапрыемстве прынялі ўдзел і зацікаўленыя з іншых музеяў.