Мерапрыемства

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў

7 сакавіка 2026 г. у Музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” пройдзе тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.

Наведвальнікаў чакае разнастайная і пазнавальная сямейная праграма:

14:00 – інтэрактыўны музейны занятак “Мода і аксесуары першай паловы XIX ст.” з майстар-класам па вырабе ўпрыгожванняў са стужак. 

15:30 – “Вясновы букет” – майстар-клас па вырабе аб’ёмных кветак.

“Полымя свечкi” – майстар-клас па вырабе свечак.

17:00 – “Флірт кветак”  – арыстакратычная гульня XIX стагоддзя. 

 

На працягу дня ў вас будзе магчымасць пазнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй музея, наведаць выставу графічныхработ XIX – пачатку XX стагоддзя “Вобразы эпохі” з фондаў Нацыянальнагамастацкага музея РэспублікіБеларусь, убачыць фільм “Шлях мастака” – знаёмства з жыццём і творчасцю самага вядомага прадстаўніка роду, мастака-рамантыка Валенція Ваньковіча.

 

Уваход на мерапрыемства па білецеў музей.

Даведкі па тэл. (017) 358-88-78. 

Наш адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 33а. 

Чакаем вас у нашым музеі!

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў