“Кітайская і беларуская керамічныя культуры азараюць адна адну сваім бляскам” – Чжан Вэньчуань, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
15 чэрвеня ў Мастацкім музеі ўрачыста адкрыўся выставачны праект “Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань”, арганізаваны сумесна з Асацыяцыяй керамічнага мастацтва правінцыі Хэнань і Кітайскай гандлёва-прамысловай асацыяцыяй “Хэнань”.
“Фарфор – гэта скарб кітайскай цывілізацыі” – Ван Цінфэн, кіраўнік Кітайскай
гандлёва-прамысловай асацыяцыі “Хэнань” у Рэспубліцы Беларусь.
У экспазіцыі прадстаўлены цудоўныя прыклады керамічнага майстэрства Цэнтральных раўнін Кітая. “Убачыць традыцыйны кітайскі фарфор – свята для жыхароў Беларусі!” – Ірына Мацяс, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Захапіцца прыгажосцю і ўнутраным багаццем культуры Кітая можна да 28 чэрвеня ў галоўным корпусе (вул. Леніна, 20, пераходная галерэя).