З адкрыццём новай выставы музей павіншавалі дырэктар Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея Людміла Матусевіч і заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уродніч.
Прэлюдыяй і кульмінацыяй урачыстага адкрыцця стаў музычны сюрпрыз! Кіраўнік ансамбля Nota Bene Наталля Пупшыновіч і канцэртмайстар Ганна Лузанава (клавесін) выканалі музыку эпохі Рэнесансу і барока.
Запрашаем у Мастацкі музей пазнаёміцца з маштабнай панарамай работ Міхася Сеўрука да 14 студзеня 2026 года.