Творы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР: Вярнуць Нельга Забыць

Творы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР: Вярнуць Нельга Забыць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

28 лістапада ў 18:30 у галоўным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (новы корпус, сяродкрыжжа) у рамках выставы «Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957» адбудзецца лекцыя Сінілы Анатоля Мікалаевіча «Творы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР: Вярнуць Нельга Забыць».

У лекцыі «Творы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР: Вярнуць Нельга Забыць» разглядаецца няпросты лёс Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, даваенныя мастацкія зборы якой былі самымі багатымі і разнастайнымі сярод музеяў Беларусі. Асноўная ўвага нададзена наступным этапам існавання ўстановы: фарміраванне калекцыі, рабаўніцтва падчас нямецка-фашысцкай акупацыі і вываз твораў у Германію, вяртанне пасля вайны на радзіму, страты і знаходкі музейных прадметаў з ДКГ БССР. Падводзяцца вынікі даследванняў па выяўленню карцін, абразоў з даваенных збораў за апошнія гады і акрэсліваюцца магчымыя шляхі для далейшых пошукаў “згубленых” твораў.

Сініла Анатоль Мікалаевіч – настаўнік Багушэвіцкай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна, суіскальнік аддзела архітэктуры ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Навуковы кансультант выставы «Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957», прымеркаванай да 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. 

іншыя выставы
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь